Аляксандр Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку развіццю фермерства ў Беларусі. У Лагойскім раёне Кіраўнік дзяржавы наведаў гаспадарку "Цнянскія экапрадукты" - гэта адзін з удалых прыкладаў прыватнага інвесціравання. Фермерская гаспадарка працуе з прыбыткам і спецыялізуецца на вырошчванні бульбы і збожжа па новых тэхналогіях. Усяго ў краіне больш як 3 тысячы фермерскіх гаспадарак, і за апошнія пяць гадоў фермеры сталі вырабляць удвая больш прадукцыі. Аляксандру Лукашэнку паказалі перспектыўную сельгастэхніку і паведамілі, як праходзіць збор ураджаю. З беларускіх палёў сабрана ўжо больш за траціну збожжавых.