22.07.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведвае Магілёўскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы мае намер асабіста праінспектаваць, як выконваюцца яго даручэнні па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. Прэзідэнт наведае некалькі прадпрыемстваў. На "Тэхналіце" абмяркуюць укараненне інавацый у вытворчасць. На заводзе запатэнтаваны новы метад ліцця чыгуну, які значна паляпшае яго ўласцівасці. І зараз замест дарагіх дэталяў з легіраванай сталі і бронзы прадпрыемства выкарыстоўвае ў сваіх маторах таннейшыя чыгунныя. Прадпрыемства паспяхова экспартуе сваю прадукцыю ў Расію, Украіну і краіны Балтыі - больш 200 кампаній-заказчыкаў. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведае яшчэ тры заводы - "Магілёўліфтмаш", "Строммашына" і "Магілёўтрансмаш".
Падзяліцца:

Вверх