Банкаўская сістэма павінна спрыяць эфектыўнай працы эканомікі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на рабочай сустрэчы з прэм"ер-міністрам і старшынёй кіравання Нацыянальнага банка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе сістэмы ў банкаўскай сферы павінны быць празрыстымі і зразумелымі для нашых партнёраў, у тым ліку на Захадзе. Аднак, галоўнае - эканоміка павінна працаваць. Таксама бакі абмеркавалі падрыхтоўку да дэнамінацыі. Яна праводзіцца напярэдадні парламенцкіх выбараў, а таму гэта сур"ёзны палітычны момант. Таму пераход на новыя грошы павінен прайсці максімальна спакойна і арганізавана.