Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па пытаннях развіцця эканомікі. Аляксандр Лукашэнка заявіў аб рашучасці прытрымлівацца раней абранага курсу. На думку Кіраўніка дзяржавы, рэформы, якія прапануюцца ўрадам, могуць быць не прынятыя народам, што можа прывесці да дэстабілізацыі становішча. Пры гэтым самому ўраду варта больш актыўна працаваць над абаронай унутранага рынку. Аператыўна дапамагаць прадпрыемствам, губернатарам, старшыням райвыканкамаў, патрабуючы ад іх бездакорнага выканання прынятых рашэнняў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, каб народ купляў беларускае, "трэба прапанаваць якасны тавар і па нармальнай цане ".