Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5 млн. тон збожжа. Паводле дадзеных Мінсельгасхарча, сярэдняя ўраджайнасць складае 34,7 ц/га. У некаторых раёнах убіраюць больш за 50 цэнтнераў з гектара. Абмалочаныя дзве трэці пасяўных плошчаў. У лідарах па намалоце Мінская вобласць. За ёй ідуць Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская і Магілёўская. Замыкае спіс Віцебшчына. Пры гэтым актыўна ідуць адгрузкі для дзяржзаказу. Ужо пастаўлена больш як 585 тыс. тон збожжа - або 54% да плана.