У вытворчасць легкавых аўтамабіляў "БелДжы" варта прыўнесці айчынны вопыт і напрацоўкі. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: неабходна ўдасканаліць гэты аўтамабіль і пабудаваць новы завод па вытворчасці "БелДжы". Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, зараз завод будуецца, у тым ліку з удзелам кітайскага крэдыту. Плануецца, што з запускам першай чаргі тут будуць выпускаць да 60 тыс. аўтамабіляў за год. Пасля ўвядзення ў строй другой гэты нарматыў падвоіцца.