Стратэгію развіцця машынабудавання неўзабаве вызначаць у Беларусі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў прадпрыемства "Амкадор-Пінск". Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, у краіне павінен быць арганізаваны поўны цыкл зборкі аўтатэхнікі - ад вырабу камплектуючых да зборкі канчатковага прадукту. Што датычыцца развіцця "Амкадора", дзяржава абяцае падтрымаць прадпрыемства, якое сутыкнулася з неспрыяльнымі знешнімі фактарамі. Аляксандр Лукашэнка наведаў выставу найноўшай тэхнікі, якую вырабляюць на прадпрыемствах "Амкадор" і "Салеа". Сёння гэта 90 мадэляў машын і абсталявання, а таксама больш як дзве тысячы спадарожных вырабаў. Геаграфія экспарту - 40 краін. У завяршэнне візіту Кіраўнік дзяржавы пагутарыў і з працоўным калектывам прадпрыемства.