02.06.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з Сусветным банкам. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам банка Сірылам Мюлерам. Беларускі лідар выказаў падзяку за ўсталяваны ўзровень супрацоўніцтва. "У самыя складаныя часы Сусветны банк не змяняў свайму стылю працы. Мы заўсёды знаходзілі агульныя інтарэсы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт узгадаў падтрымку Сусветнага банка ў фінансаванні інфраструктурных праектаў, такіх як будаўніцтва і рэканструкцыя дарог, ачыстка вады, мінімізацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, перапрацоўка бытавых адходаў. Сёння з удзелам банка ў нашай краіне рэалізуюцца 10 праектаў амаль на мільярд долараў.
Падзяліцца:

Вверх