У Беларусі неабходна захаваць стабільнасць падатковай сістэмы. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. На разгляд Кіраўніка дзяржавы ўнесены праекты ўказаў. Яны тычацца прывядзення ў адпаведнасць з новым падатковым кодэксам асобных нарматыўна-прававых актаў. Папраўкі закранаюць, у асноўным, арэндную плату за зямельныя ўчасткі і некаторыя адміністрацыйныя працэдуры, у прыватнасці, спагнанне дзяржпошлін, консульскія зборы і патэнтныя пошліны.
Па выніках нарады Прэзідэнт у цэлым адобрыў прапановы, але дакументы будуць дапрацаваны з улікам абмеркаванняў. Змяненні носяць тэхнічны характар і не будуць закранаць або пагаршаць становішча падаткаплацельшчыкаў.