Дзяржава выканае ўсе свае сацыяльныя абавязацельствы. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па асобных пытаннях сацыяльнай і бюджэтна-фінансавай сфер. Міністр працы і сацабароны Мар"яна Шчоткіна далажыла пра занятасць насельніцтва, перспектывы павышэння пенсій і выплаты дзіцячых дапамог. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як вядзецца дыскусія ў грамадстве і на прадпрыемствах пра магчымыя варыянты змены пенсіённага ўзросту.
І сёння ж міністр фінансаў Уладзімір Амарын паведаміў Прэзідэнту аб прыбытках і выдатках бюджэту за першыя месяцы гэтага года.