13.04.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні наведаў Наземны комплекс кіравання ў Станькаве. Адгэтуль ажыццяўляецца сувязь са спадарожнікам "Белінтэрсат-1". Комплекс - важная частка нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання. Кіраўнік дзяржавы нагадаў: нягледзячы на меркаванні скептыкаў, прынята прынцыповае рашэнне аб развіцці касмічных тэхналогій. Паспяхова працуе першы беларускі спадарожнік штучнага зандзіравання зямлі. З яго запускам наша краіна ўвайшла ў лік касмічных дзяржаў.Прэзідэнт заявіў: праект павінен прыносіць прыбытак. Пры гэтай умове можна будзе яго развіваць - у прыватнасці, запускаць новы спадарожнік. Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся з перспектывамі выкарыстання новай сістэмы сувязі і сустрэўся з калектывам цэнтра.
Падзяліцца:

Вверх