Прэзідэнт знаёміцца з развіццём прадпрыемстваў холдынга "Амкадор". Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае даччыную кампанію "Амкадор-Пінск". Тут вырабляюць сучасную тэхніку для дарожнай і будаўнічай галін. Кіраўніка дзяржавы цікавіць не толькі фінансава-эканамічны стан, але і перспектывы кампаніі. Акрамя таго, Прэзідэнт азнаёміцца з выставай найноўшай тэхнікі, якую вырабляюць на прадпрыемствах холдынгаў "Амкадор" і "Салеа". Штогод гэта 90 мадэляў машын і абсталявання, а таксама больш чым 2 тысячы вырабаў для гідраўлічных сістэм мабільнай тэхнікі і станочнага абсталявання. Геаграфія экспарту - 40 краін.