20.11.2015
Комплекс "Мінск-Мір" неабходна пабудаваць за 10 гадоў. Гэта заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі комплексу. Сёння "Мінск-Мір" гэта другая пасля атамнай станцыі грандыёзная будоўля ў Беларусі. Мінімальны аб"ём інвестыцый - 3,5 мільярда долараў. Пад забудову трапляе плошча ў межах вуліц: Вірская, Кіжаватава, Аэрадромная і Брылевская. Будынак аэравакзала - гісторыка-культурную каштоўнасць - захаваюць.
Дэталі самага буйнога праекта ў Еўропе Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Сербіі Томіслаў Нікаліч абмеркавалі і ў нефармальнай абстаноўцы. Як падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы, сімвалічнай падзеяй з нагоды будаўніцтва комплексу "Мінск-Мір" у наступным годзе павінна стаць сустрэча кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік у беларускай сталіцы.
Падзяліцца:

Вверх