Эфектыўнасць працы АПК і вынікі сельскагаспадарчага сезона на кантролі ў Прэзідэнта.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота абмеркавалі інтэграцыю і ключавыя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. На першым плане сёння тэма эканамічнага супрацоўніцтва.
І яшчэ адна сустрэча Прэзідэнта. Сёння Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам віцэ-прэм"ера Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца. Аляксандра Лукашэнку цікавіла, з якім вынікам спрацавалі аграрыі і якая забяспечанасць насельніцтва якаснымі прадуктамі. Гэтая размова папярэднічае вялікай нарадзе, на якой абмяркуюць стан спраў у сельскай гаспадарцы. Яна запланаваная на лістапад.