08.04.2016
А. Лукашэнка: Брэнды ўзроўню МАЗ неабходна захаваць, а новыя рынкі заваёўваць выключнай якасцю машын.
Беларускія чыноўнікі перасядуць на аўтамабілі айчыннай вытворчасці.
Брэнды ўзроўню МАЗ неабходна захаваць, надаўшы прадпрыемству новы выгляд. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў беларускі гігант. Кіраўнік дзяржавы даручыў не здаваць традыцыйныя рынкі і заваёўваць новыя сэрвісам і выключнай якасцю машын. Інвестыцыі для развіцця машынабудавання будуць падавацца толькі пад пэўныя рынкі збыту, падкрэсліў Прэзідэнт. Акрамя таго, неўзабаве беларускія чыноўнікі перасядуць на айчынныя аўто. Такое даручэнне даў Кіраўнік дзяржавы, калі азнаёміўся з легкавым аўтамабілем "БелДжы" прадстаўніцкага класа.
Падзяліцца:

Вверх