05.05.2016
Беларусь зацікаўленая ў сумесных лагістычных праектах з партнёрамі ў ААЭ. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перамовах з кіраўніком савета дырэктараў карпарацыі DP World. Султан бен Сулейм адзначыў удалае геаграфічнае становішча нашай краіны і доступ у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.
Карпарацыя DP World - адзін з найбуйнейшых гульцоў на сусветным рынку. Ёй належаць 77 грузавых тэрміналаў на тэрыторыі 40 краін. Зацікаўленыя эмірацкія бізнесмены і ў так званых сухіх партах. Да такіх належаць лагістычныя цэнтры Беларусі. Іх у нашай краіне ўжо 19, і гэтая сфера працягвае развівацца. Так, вялізны комплекс будуюць зараз каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Ён павінен пачаць функцыянаваць у наступным годзе.
Падзяліцца:

Вверх