01.08.2016
Беларусь гатовая працаваць з кампаніяй Stadler Rail Group і рэалізоўваць прапановы яе кіраўніцтва. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з гендырэктарам і ўладальнікам кампаніі Петэрам Шпулерам. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што супрацоўніцтва з кампаніяй - яркі прыклад паспяховага рашэння задач, якія зараз стаяць перад беларускім грамадствам: прыцягненне інвестыцый, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцяў і новых рабочых месцаў. У сваю чаргу Петэр Шпулер адзначыў, што кампанія поўная рашучасці і далей працаваць у Беларусі. Прадпрыемства нават пераарыентуе заказы з еўрапейскіх заводаў у Фаніпаль. У прыватнасці, "Штадлер Мінск" выканае заказ дзяржаўных чыгунак Нарвегіі.
Падзяліцца:

Вверх