05.10.2015
Форум дасць пляцоўку для правядзення кансультацый і перамоў з вядучымі сусветнымі кампаніямі.
У Мінску адкрыўся найбуйнейшы тэхнічны форум планеты - Генасамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Сёння ў сталіцы пачалі працу тэхнічныя камітэты асамблеі. Каля 30 пляцовак па розных галінах электратэхнікі. А ўжо на наступным тыдні на змену тэхнічным прыйдуць кіраўніцкія рашэнні. Форум дасць пляцоўку для правядзення кансультацый і перамоў з вядучымі сусветнымі кампаніямі. А гэта магчымасць для прыцягнення інвестыцый і стварэння сумесных праектаў з найбуйнейшымі вытворцамі тэхнікі і электронікі.
Падзяліцца:

Вверх