70-гадовы юбілей адзначае флагман беларускага трактарабудавання - МТЗ. Сярод святочных мерапрыемстваў, якія пройдуць у гэтыя дні ў сталіцы, - парад тэхнікі. Па Партызанскім праспекце ў калоне будзе рухацца тэхніка Мінскага трактарнага, пачынаючы ад першых мадэляў, выпушчаных у пасляваенныя гады, да самай сучаснай тэхнікі, якая сходзіць з канвеера прадпрыемства ў нашы дні. Дарэчы, сваю моц пакажуць і мадэлі васьмі прадпрыемстваў холдынга МТЗ. А ў нядзелю любы ахвотнік можа патрапіць у цэхі завода. З 11 гадзін на МТЗ - дзень адчыненых дзвярэй.