Названы лаўрэаты прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг. Пераможцамі сталі 12 арганізацый, 6 з якіх - беларускія. У конкурсе таксама атрымалі перамогу прадпрыемствы Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Усе лаўрэаты і дыпламанты змогуць тры гады выкарыстоўваць эмблему прэміі ў рэкламных мэтах.
Прэмія СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг прысуджаецца раз на два гады. Прэтэндэнты павінны пацвердзіць высокую якасць прадукцыі або паслугі на працягу не менш як два гады і экспартаваць прадукцыю не менш як у дзве краіны СНД.