22.10.2015
Атрымаць бязвыплатную замежную дапамогу на свой праект стане больш проста. Скарачаюцца тэрміны разгляду і пералік дакументаў, уводзіцца прынцып "аднаго акна". Аб гэтым паведамілі сёння на брыфінгу ў Мінэканомікі. Размова ідзе аб змене заканадаўства ў сферы міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Яны ўступаюць у сілу заўтра. Гэта праекты ў сацыяльнай сферы, па ахове навакольнага асяроддзя, развіцці інфраструктуры. Вялікі аб"ём фінансавання на развіццё рэгіёнаў Беларусь атрымлівае ад Еўрасаюза. Узрастае і роля Урада КНР у гэтым пытанні.
Усяго сёлета міжнародныя арганізацыі і краіны-партнёры прафінансуюць беларускія праекты на 300 мільёнаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх