19.05.2016
Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум пройдзе ў Вене 24 мая. Яго цэнтральная тэма - "Прасоўванне інвестыцый ЕС у Беларусі". Свой удзел пацвердзілі каля 150 прадстаўнікоў найбуйнейшых еўрапейскіх кампаній, фінансавых інстытутаў, а таксама афіцыйных структур. На форуме будуць прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці і перавагі нашай краіны. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі нададуць узаемадзеянню ў фінансава-банкаўскай сферы, інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям і экалогіі. Таксама ў рамках форуму запланаваны бізнес-сустрэчы.
Падзяліцца:

Вверх