Беларусь і КНР разлічваюць на рост тавараабароту і рэалізацыю сумесных праектаў. Урад КНР стварае выгадныя ўмовы для імпарту беларускай сельгаспрадукцыі. 15 малочна-перапрацоўчых прадпрыемстваў ужо атрымалі ліцэнзію на экспартныя пастаўкі ў Кітай. Аб гэтым паведамілі на брыфінгу, прысвечаным гандлёва-эканамічным адносінам Беларусі і КНР. Летась экспарт нашай прадукцыі павялічыўся больш чым на траціну і дасягнуў адзнакі мільярд долараў.
Дзякуючы падпісанаму пагадненню аб супрацоўніцтве ў рамках Эканамічнага пояса Шаўковага шляху Беларусь і Кітай разлічваюць на інтэнсіўны рост тавараабароту і рэалізацыю сумесных вытворчых праектаў. Самымі перспектыўнымі называюць сферу інфармацыйных тэхналогій, транспарт, лагістыку і фінансы.