Размаўляем па-беларуску (6+)

Нядзеля 9:40

Тэлевіктарына “Размаўляем па-беларуску” запрашае тэлегледачоў праверыць свае веды ў роднай мове, культуры, гісторыі. Вядучай і галоўнай суддзёй праекта стала Алена Трацэнка. Удзельнікі тэлевіктарыны адказваюць на цікавыя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі, мастацтва. Пры гэтым яны праяўляюць не толькі свае веды, але і вытрымку, хуткую рэакцыю, рашучасць, уменне дзейнічаць камандай і будаваць стратэгіі.