Наперад у мінулае (6+)

Нядзеля 10:10

Праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача паводле экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына. Творчая група ратуе ад забыцця не толькі народныя песні, але і цэлыя самабытныя абрады! Дзякуючы такой канцэпцыі, беларуская аўтэнтыка набывае сучаснае гучанне, а здабыткі народнай культуры праз творчую аранжыроўку арыгінальных галасоў становяцца бліжэй да гледача. Фармат прадуглежвае не толькі знаёмства з носьбітамі каштоўных ведаў, але і расповед пра адметнасці пэўнай мясцовасці: народны побыт, рамёствы, асаблівасці дыялекту і інш.