У Віцебску прайшоў рэгіянальны адборачны тур на дарослы і дзіцячы конкурсы "Славянскага базару"

12.12.2016
У Віцебску прайшоў рэгіянальны адборачны тур на дарослы і дзіцячы конкурсы "Славянскага базару". Аўтарытэтнаму журы трэба было выбраць канкурсантаў сярод больш чым паўсотні прэтэндэнтаў. На рэспубліканскім этапе рэгіён прадставяць па 5 канкурсантаў у абедзвюх намінацыях. Раней са сваімі вакалістамі вызначыўся Брэсцкі рэгіён. Першыя білеты на канцэрты Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" паступяць у продаж у канцы студзеня.
Падзяліцца: