У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску прынялі мільённага наведвальніка

22.12.2016
У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сустрэлі мільённага наведвальніка. Юбілейнага госця правялі ў 'скарбніцу' музея. Таксама ўручылі сертыфікат на экскурсію па ўсіх залах экспазіцыі, кнігу-летапіс аб мастаках франтавіках. Адзнакі - мільён наведвальнікаў - музей дасягнуў менш чым за два з паловай гады. Кожны месяц сюды прыходзяць больш як 30 тысяч гасцей.
Падзяліцца: