У Ватыкане адкрылася выстава "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў"

18.05.2016
А сёння ў Ватыкане адкрылася выстава беларускіх ікон. Яны ўпершыню экспануюцца ў музеі Ватыкана. 31 ікона беларускіх іканапісцаў і 2 чаканныя аклады пазнаёмяць італьянскіх спецыялістаў і турыстаў з усяго свету з унікальнымі творамі беларускай сакральнай культуры. Выстава прысвечаная знамянальнай падзеі каталіцкага свету - Году міласэрнасці пад дэвізам "Міласэрныя як Айцец".
Падзяліцца: