Пяроў, Васняцоў, Айвазоўскі, Суцін. У Мінск прывезлі калекцыю Аляксандра Валадчынскага
04.10.2016
У Нацыянальным мастацкім музеі сёння адкрываецца ўнікальная выстава жывапісу калекцыянера Аляксандра Валадчынскага. Выхадзец Беларусі прывёз на радзіму 150 шэдэўраў рускага жывапісу 19-20 стагоддзяў. Пяроў, Васняцоў, Айвазоўскі, Суцін, Жукоўскі, Бялыніцкі-Біруля. Жамчужынай стала асобная калекцыя з 20 карцін братоў Макоўскіх. Для іх вылучылі асобную залу. А ўсяго экспазіцыя займае пяць. Дарэчы, спецыяльна для выставы змянілі дызайн залаў, сцены адзелі ў цёмна-графітавы, каб падкрэсліць золата акантоўкі шэдэўраў.
Падобныя навіны
-
У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску прынялі мільённага наведвальніка
-
У Мінску адкрываецца выстава сучаснага еўрапейскага жывапісу пры падтрымцы ЮНЕСКА
-
У Мінску адбылося закрыццё VII Мінскага Каляднага форуму
-
У Маскве адкрылася выстава "Су-Тварэнне" дынастыі беларускіх мастакоў Івановых
-
Нацыянальнаму гістарычнаму музею Беларусі - 60
-
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрываецца сёння ў сталіцы
-
Краязнаўчаму музею Полацка спаўняецца 90 гадоў
-
У Доме-музеі РСДРП адкрылася выстава навагодніх упрыгажэнняў
-
У Мінску прайшла прэм`ера праграмы Федэрацыі прафсаюзаў "Сем таямніц Беларусі"