На Мальце працягваецца падрыхтоўка да фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2016"

18.11.2016
На Мальце працягваецца падрыхтоўка да фіналу дзіцячага "Еўрабачання". Напярэдадні на галоўнай конкурснай сцэне прайшла рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця тэлешоу. Парад краін пачынае беларускі ўдзельнік Аляксандр Мінёнак. А зараз наш артыст рыхтуе выступленне ў "Хард-рок кафэ" - своеасаблівы рэкламны бонус для дэлегатаў гэтага года. Фінал "Еўрабачання" 20 лістапада пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".
Падзяліцца: