Білеты на ўсе паказы кінафестывалю "Лістапад" паступілі ў продаж

28.10.2016
Білеты на ўсе паказы Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" паступілі ў продаж. На форуме прадстаўлены 159 карцін з больш чым сарака краін. Стужкі будуць дэманстраваць як у кінатэатрах "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Перамога", "Масква", так і ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Адкрыецца форум ужо 4 лістапада раcійскім кінаальманахам "Пецярбург. Толькі па любові". Фестываль прадоўжыцца тыдзень. За гэты час гледачы таксама змогуць пагутарыць з рэжысёрамі, акцёрамі і прадзюсерамі.
Падзяліцца: