Беларуская пісьменніца Наталля Ігнаценка прачытала дзецям уласныя казкі ў 3D-ілюстрацыях

03.05.2016
У выхаванцаў сталічнага дзіцячага гарадка сёння адбылася незвычайная сустрэча. Беларуская пісьменніца Наталля Ігнаценка правяла для іх аўтарскі тэатр на стале. У рамках сумеснага праекта Беларускага саюза пісьменнікаў і грамадскай арганізацыі "Белая Русь" Наталля Ігнаценка наведвае дзіцячыя дамы, школы і гімназіі, каб пачытаць хлопчыкам і дзяўчынкам казкі ў 3D-ілюстрацыях.
Падзяліцца: