Іміджавыя ролікі тэлеканала “Мы зрабілі гэта разам” адзначылі спецпрэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

10.01.2017
Сёння ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб прысуджэнні пяці высокіх узнагарод і дзесяці спецпрэмій. Каманда тэлеканала “Беларусь 24” ганарыцца тым, што сярод лаўрэатаў прэміі – намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала Яўгеній Баранаў. Ён аўтар і стваральнік серыі іміджавых ролікаў “Мы зрабілі гэта разам”. Відэаролікі сталі візуальнай дэманстрацыяй дасягненняў Беларусі ў розных сферах і наглядна дэманструюць поспехі сучаснай Беларусі за перыяд незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокі прафесійны ўзровень відэаролікаў. У 2015 годзе творчая група тэлеканала стварыла 17 ролікаў пра гістарычныя і сучасныя аб’екты. якімі ганарыцца Беларусь, пра культурныя і навуковыя дасягненні, а таксама пра турыстычныя магчымасці нашай краіны. У эфіры тэлеканала мы расказалі замежным гледачам пра тое, што Беларусь прыгожая, дынамічная і прагрэсіўная краіна. Відэа для ролікаў здымае фатограф і аператар Цімафей Гамзуноў, відэарад зняты ў тэхніцы TimeLapse з выкарыстанем аэраздымкі, што дазваляе атрымаць унікальныя па сваёй прыгажосці відэакадры. Адзначым, што цыкл відэаролікаў “Мы зрабілі гэта разам” працягнулі серыі відэаролікаў “Грані Беларусі” і “Сардэчна запрашаем у Беларусь”. Тэлеканал “Беларусь 24” у сваім эфіры расказвае пра нашу краіну і набліжае Беларусь!
Падзяліцца: