Панядзелак 13:45

Беларуская зямля славіцца не толькі сваімі прыроднымі і культурнымі багаццямі. Ёсць у нашай краіне і свае святыні, пакланіцца якім штогод прыязджаюць тысячы паломнікаў з розных канцоў свету. Камусьці можа здацца незразумелым і дзіўным тое, што прымушае людзей адпраўляцца ў далёкую дарогу, жыць часта ў не самых камфортных умовах… Стваральнікі праекта "Святыні Беларусі" даюць унікальную магчымасць гледачам, уладкаваўшыся ямчэй, здзейсніць своеасаблівае тэлепаломніцтва па святых мясцінах Беларусі.