Новы праект прысвечаны эліце нашых земляў – шляхце. Пра ўсе асаблівасці, якія робяць нашу шляхту свайго роду ўнікальнай – у серыях сагі. Не абыдзецца ў сазе і без “выкрыцця таямніцаў”. Каму ж не хочацца дакапацца да ісціны? Без міфаў і легендаў мінулае выглядае цьмяным, і на чым як не на іх рабіць турыстычны бізнэс? Аказваецца, і стварэнне міфаў на пэўных гістарычных этапах было камусьці выгадна. Цыкл скончаны, але пазнаёміцца з перадачай Вы можаце дзякуючы нашым архівам.