26.08.2016
Сёння стане вядомае імя прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016". Маляўнічае шоу фінальнага адбору пачнецца ў 22 гадзіны на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама будзе весціся анлайн-трансляцыя на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі. Тэлегледачы змогуць ацаніць 10 нумароў і з дапамогай СМС аддаць свой голас упадабанаму канкурсанту. Пераможцу вызначаць па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Фінал дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ў лістападзе ў горадзе Валета на Мальце.
Падзяліцца:

Вверх