26.04.2016
Песні "Еўрабачання" змогуць зразумець нават людзі з парушэннем слыху. Еўрапейскі Вяшчальны Саюз сёлета прадоўжыць леташні вопыт сурдаперакладу кампазіцый. Для інтэрпрэтацыі выступленняў артыстаў і дыялогаў вядучых будзе выкарыстаная міжнародная мова жэстаў. Сярод сурдаперакладчыкаў правялі кастынг на самага яркага і экспрэсіўнага.
Нагадаем, у "Еўрабачанні" ў Швецыі возьмуць удзел 42 краіны, бо на днях Румынія была дыскваліфікаваная з-за даўгоў па выплаце ўзносаў. Першы паўфінал адбудзецца 10 мая, а 12-га нашу краіну ў другім шоу прадставіць IVAN з песняй "Help you fly". Беларуская дэлегацыя адправіцца ў Стакгольм 2 мая.
Падзяліцца:

Вверх