20.04.2016
Выстава "Свяшчэнны дар жывога натхнення" праходзіць у Галерэі мастацтва ў Мінску. Тут выстаўленыя працы Мікалая Валынца. Беларускаму жывапісцу сёлета споўнілася б 95. Спадчыннік рэалістычных традыцый класічнай Віцебскай школы, найлепшы партрэтыст Беларусі. Яго карціны захоўваюцца ў многіх нацыянальных музеях свету.
Нестандартныя партрэты Леніна і Сталіна, выкананыя з кляновага лісця і пёраў, Мікалай Валынец у 50-ых выстаўляў на ВДНХ. Зараз гэтыя працы знаходзяцца ў фондах музея Пушкіна.
Падзяліцца:

Вверх