22.07.2016
У Мінску адкрыўся яркі і правакацыйны арт-праект "Каранцін". Гэта першы персанальны праект віцебскага мастака Кірыла Дзёмчава. Майстар працуе ва ўнікальнай тэхніцы - літаральна ўтоптвае ў палатно гіпс, акрыл, клей і алей. У выніку жывапіс паверх палатна становіцца скульптурай. Выстава падзеленая на некалькі блокаў. Гэта палотны, асабістыя запісы, аўтапартрэты і дзённікі аўтара, а таксама аб"ёмныя інсталяцыі.
Падзяліцца:

Вверх