04.05.2016
Юбілейны, XXV "Славянскі базар" стартуе са святочнага шэсця. А сярод флагаў краін-удзельніц з"явіцца і сімвал фестывалю. Арганізатары прадставілі праграму гэтага года. Першыя канцэрты пройдуць 12 ліпеня (за два дні да афіцыйнага адкрыцця). Новымі імёнамі папоўніцца Алея славы, сёлета яна стане Плошчай зорак. Усяго ў праграме каля ста мерапрыемстваў. Упершыню на сцэну фестывалю выйдуць госці з Кітая, Калумбіі і Аргенціны. Нараўне з асноўнымі пляцоўкамі падзеі разгорнуцца практычна па ўсім Віцебску. Госці змогуць наведаць горад майстроў, вулічны фестываль, лялечны квартал і многае іншае.
Падзяліцца:

Вверх