Адзін з выбітных акцёраў краіны - Уладзімір Гасцюхін - сёння адзначае 70-годдзе. З юбілеем народнага артыста Беларусі павіншаваў Прэзідэнт. Знакавыя кінастужкі з удзелам Гасцюхіна знятыя на "Беларусьфільме" у супрацоўніцтве з рэжысёрамі Міхаілам Пташуком, Генадзем Палокам, Валерыем Рыбаравым. У фільмаграфіі Гасцюхіна звыш ста кінастужак. Ужо больш як сорак гадоў акцёр жыве ў Мінску і працуе ў Тэатры-студыі кінаакцёра. Мара юбіляра - зняцца ў экранізацыі казак Купрына і паставіць адну з казак Януша Корчака.