Віцебск прымае гасцей Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар". Нягледзячы на тое што ўрачыстае адкрыццё адбудзецца заўтра, сёння праграма таксама насычаная. У Віцебску стартуе праект "Лялечны квартал", пройдзе прэзентацыі адразу некалькіх выстаў, на сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца "Тэатральныя сустрэчы". Акрамя таго, да конкурсу рыхтуюцца маладыя выканаўцы. Яны адточваюць вакал на рэпетыцыях у Мінску. Сёлета за Гран-пры пазмагаецца 21 вакаліст. Журы конкурсу ўзначаліць народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў.