Фестываль славянскай культуры "Рускае поле" сабраў паўтары тысячы ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Сербіі і Малдовы. Гулянні прайшлі ў запаведніку "Царыцына". У праграме - спеў званоў, стральба з лука, народныя песні, абрады і пачастункі. Аднак самая "гучная" частка - музычнае спаборніцтва. Песенныя традыцыі беларусаў, апроч нашых выканаўцаў, прапанаваў і расійскі ансамбль "Вячоркi", вось ужо больш за 30 гадоў калектыў захоўвае беларускую культуру.