У Віцебску гэты тыдзень праходзіць пад знакам жывапісу і высокага мастацтва. Майстры з некалькіх краін прыехалі на Шагалаўскі пленэр. Да чацвярга яны павінны паказаць свае працы, якія ў будучыні папоўняць фонды цэнтра сучаснага мастацтва. А сёння адбудзецца прэзентацыя мультфільма "Марк Шагал. Пачатак" кінакампаніі "Беларусьфільм". Сёлета спаўняецца 25 гадоў з моманту стварэння музея Марка Шагала.