14.07.2016
Віцебск у чаканні цырымоніі адкрыцця "Славянскага базару". Ужо раскрытая адна з галоўных інтрыг фэсту - імя ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і паразуменню". Зорка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем Міхаіла Фінберга ўрачыста запалілася. Пліта новага лаўрэата спецыяльнай узнагароды была адкрытая адразу пасля святочнага шэсця ўдзельнікаў форуму і ўзняцця флага фэсту. Аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі за шматлікія гады стаў своеасаблівым брэндам "Славянскага базару".
Падзяліцца:

Вверх