13.07.2016
У Віцебску напярэдадні афіцыйнага адкрыцця міжнароднага фестывалю мастацтваў пануе святочная атмасфера: выставы, тэатральныя пастаноўкі і інтэрактыўныя спектаклі. Сёння ў сталіцы "Славянскага базару" прайшла чарговая сесія Сусветнай асацыяцыі фестываляў. Кіраўнікі розных музычных форумаў з усяго свету абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і прынялі ў асацыяцыю новых удзельнікаў, у тым ліку музычны фэст у Сан-Рэма.
Культурныя мерапрыемствы прадоўжыў фестываль лялечных тэатраў. Сёлета ўдзельнікамі "Лялечнага фармату" стануць трупы з Беларусі, Расіі, Украіны.
Падзяліцца:

Вверх