Алею зорак абновяць у Віцебску да юбілейнага "Славянскага базара". Будаўнікі змяняюць абліцовачныя пліты, мадэрнізуюць асвятленне, а сам аб"ект зараз будзе насіць назву Плошча зорак. Поўным ходам ідуць работы і на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы - у Летнім амфітэатры. Завершаны касметычны рамонт у грымёрках. 3 ліпеня пачнецца мантаж фестывальнай сцэны.
XV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" пройдзе з 14 па 18 ліпеня.