Нацыянальны мастацкі музей Беларусі паказаў работы з калекцыі рускага жывапісу. Многія з іх публіка ўбачыць упершыню. Напрыклад, "Яблыні ля тына" Пятра Канчалоўскага. Некаторыя з выстаўленых палотнаў апошні раз экспанаваліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза. А дзве з іх у беларускія фонды трапілі пасля выставы "Індустрыя сацыялізму", што праходзіла ў Маскве напрыканцы 30-х гадоў. Самыя раннія карціны напісаныя яшчэ ў 20-х, познія - у 70-х. Матывы сацрэалізму прысутнічаюць у работах кожнага савецкага мастака. Але ёсць на выставе і палотны тых, хто нарадзіўся яшчэ ў дасавецкі перыяд і вучыўся ў майстроў XIX стагоддзя.