Тэкстыль у мініяцюры і ў чалавечы рост. Тканыя арт-аб"екты прыбылі ў Мінск з Латвіі. Убачыць іх можна ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Перад гэтым экспазыцыя ўжо пабывала ў Віцебску і Оршы, дзе карысталася поспехам. Працы выканалі як вядомыя аўтары, так і студэнты-першакурснікі Рыжскай акадэміі мастацтваў. Дарэчы, гэтым праектам зацікавіліся ў Віцебскім дзяржуніверсітэце. ВНУ заключыла дамову аб супрацоўніцтве з Латвійскай акадэміяй.