У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапанавалі нацыянальныя жаночыя касцюмы мінулых стагоддзяў. Экспанаты, якія ўласнаручна стваралі нашы продкі, захоўваліся ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Кожны касцюм адзінкавы і ўнікальны. Кожны раён і нават вёска мелі свой уласны арнамент і сімволіку. Касцюмы былі пашпартам сваёй уладальніцы. Па арнаменце можна было даведацца ўзрост жанчыны, а колькасць складак на хустцы магла паказаць, колькі ў жанчыны ўнукаў. Усяго на выставе прапанавана каля 1000 экспанатаў. Многія рэчы выстаўляюцца ўпершыню.